Беларуская Служба

26 чалавек забітыя падчас нападу на гатэль у Самалі

13.07.2019 14:29
Баевікі з ісламісцкай групоўкі «Аш-Шабаб» атакавалі Asasey Hotel у пятніцу: спачатку ля гатэля смяротнік падарваў замінаваны аўтамабіль, затым іншыя баевікі штурмавалі гасцініцу.
Наступствы нападуPAP/SAID YUSUF WARSAME

 

У партовым горадзе Кісмаё на поўдні краіны загінулі не менш за 26 чалавек, яшчэ 56 былі параненыя. Сярод загінулых – два амерыканцы, брытанец, канадка, кітаец, тры танзанійца і тры кенійца. Ахвярамі нападу на гасцініцу Asasey Hotel сталі таксама былы міністр мясцовай адміністрацыі і дэпутат парламента, паведамілі ўлады рэгіёну ў суботу, 13 ліпеня.

У гэтай гасцініцы часта спыняюцца палітыкі і самалійцы, якія пражываюць за мяжой. Адна з ахвяр – вядомая канадская журналістка самалійскага паходжання. Напад адбыўся напярэдадні рэгіянальных выбараў, калі ў гасцініцы сабралася шмат палітыкаў і прадпрымальнікаў.

Баевікі з ісламісцкай групоўкі «Аш-Шабаб» атакавалі Asasey Hotel у пятніцу. Спачатку ля гатэля смяротнік падарваў замінаваны аўтамабіль, затым іншыя баевікі штурмавалі гасцініцу. Баі з ісламістамі працягваліся ўсю ноч. Толькі ў суботу праваахоўныя органы абвясцілі, што ўсе баевікі ліквідаваныя і гасцініца знаходзіцца пад кантролем сілавікоў.

Групоўка «Аш-Шабаб» доўгі час кантралявала значную частку тэрыторыі Самалі, ісламісцкія тэрарысты часта здзяйсняюць узброены напады напады, асабліва, у сталіцы краіны Магадзіша.

паводле dw.com/эж