Беларуская Служба

Аляксандр Лукашэнка 17-18 ліпеня зробіць рабочы візіт у РФ

16.07.2019 09:15
Бакі абмяркуюць, між іншым, узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка Аўтар: Serge Serebro, Vitebsk Popular News - Уласная праца, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=41720543

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17-18 ліпеня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 18 ліпеня прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, запланавана час для двухбаковых перамоў кіраўнікоў дзяржаў.

У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Бакі таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Напярэдадні, 17 ліпеня, прэзідэнты правядуць нефармальную сустрэчу.

аз