X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Уладзімір Пуцін: Расія і Украіна павінны знайсці спосаб на інтэграцыю

22.07.2019 09:11
У інтэрв'ю амерыканскаму кінарэжысёру Оліверу Стоўну прэзідэнт Расіі пераконваў, што „расейцы і ўкраінцы - адна нацыя”.
Władimir Putin
Władimir PutinPAP/EPA/KIRILL KUDRYAVTSEV / POOL

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю амерыканскаму кінарэжысёру Оліверу Стоўну заявіў, што „расейцы і ўкраінцы - адна нацыя”. Таму, паводле яго, „яны павінны знайсці спосаб на інтэграцыю”.

Інтэрв'ю было выкарыстанае ў фільме пра Украіну. Поўны запіс размовы ў пятніцу апублікаваў Крэмль.

У ім Пуцін заяўляе, што аднаўленне добрых і нават саюзніцкіх адносін паміж Расіяй і Украінай практычна непазбежнае. „Я лічу, што расейцы і ўкраінцы - гэта адна нацыя(…) Калі землі, якія сёння з'яўляюцца ядром Украіны, далучыліся да Расіі, усе думалі пра сябе, як пра расейцаў”, - дадаў прэзідэнт.

Ён мяркуе, што прычынай стала рэлігійная прыналежнасць. „Усе яны былі праваслаўнымі і называлі сябе расейцамі. І яны не хацелі быць часткай каталіцкага свету, да якога „цягнула” іх Польшча. Той факт, што расейцы і ўкраінцы маюць шмат агульнага, павінен дапамагчы ў працэсе інтэграцыі”, - заявіў Уладзімір Пуцін.

Ён таксама дадаў, што сённяшнія ўлады Украіны гэтага не хочуць. „Я думаю, аднак, што здаровы сэнс, нарэшце, выйграе. У рэшце рэшт, мы прыйдзем да стану, пра які я казаў: збліжэнне непазбежнае”, - рэзюмаваў Пуцін.

аз