Беларуская Служба

Украінская партыя „Слуга народу” можа самастойна кіраваць краінай

22.07.2019 11:04
Пра гэта, паводле агенцтва „Інтэрфакс”, сведчаць папярэднія вынікі парламенцкіх выбараў.
       .
Украінская партыя „Слуга народу” можа самастойна кіраваць краінай.PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Партыя „Слуга народу” можа стварыць парламенцкую большасць без кааліцыянта. Пра гэта, паводле агенцтва „Інтэрфакс”, сведчаць папярэднія вынікі парламенцкіх выбараў ва Украіне.

Паводле іх, вынікі выбараў у аднамандатных выбарчых акруг паказваюць, што партыя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага зможа самастойна кіраваць краінай.

Як паведамляе агенцтва „Інтэрфакс-Украіна”, паводле звестак з 9.00 раніцы, „ Слуга народу” можа атрымаць ад 115 да нават 120 месцаў у Вярхоўным савеце. Да гэтага трэба дадаць 121 дэпутата абранага з партыйных спісаў. Гэта дае парыі большасць у парламенце і дазваляе самастойна сфармаваць урад.

Нагадаем, у выніку ўчарашніх выбараў ва ўкраінскі парламент таксама ўвайшлі прарасійская „Апазіцыйная платформа”, партыя экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі „Еўрапейская салідарнасць” і партыя былой прэм’ер Юліі Цімашэнкі „Бацькаўшчына”.

аз