Беларуская Служба

Антыўрадавыя пратэсты ў Ганконгу працягваюцца ўжо два месяцы

09.08.2019 13:50
На працягу двух месяцаў, сілы правапарадку ўжо арыштавалі больш за 500 дэманстрантаў.
Zamieszki pod siedzibą hongkońskiego parlamentu
Zamieszki pod siedzibą hongkońskiego parlamentuRITCHIE B. TONGO/PAP/EPA

Масавыя пратэсты выклікала жаданне Пекіну навязаць аўтаноміі змену закону аб экстрадыцыі. Паводле законапраекта, жыхары былой брытанскай калоніі могуць быць перададзеныя ў суды Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пратэсты ўскладняюць штодзённае жыццё кітайскага фінансавага цэнтру і ўжо паспелі негатыўна паўплываць на эканоміку Ганконгу.

Большасць жыхароў аўтаноміі адмоўна ўспрыняла намаганні мясцовай улады змяніць заканадаўства аб сэкстрадыцыі. У першых двух масавых маршах пратэсту ўдзел прыняў мільён, а потым 1 млн 200 тысяч чалавек адпаведна.

Пад націскам пратэстоўцаў улады вырашылі на нявызначаны тэрмін адкласці зацвярджэнне скандальных зменаў у мясцовым заканадаўстве. Аднак, гэта не спыніла пратэсты. Цяперака дэманстранты дамагаюцца поўнага адклікання законапраекту.

На працягу двух месяцаў, сілы правапарадку ўжо арыштавалі больш за 500 дэманстрантаў. Нядаўна пратэсты пракаментавала цэнтральная ўлада КНР, у Пекіне абурэнне жыхароў Ганконгу назвалі ’’гульнямі з агнём’’.

IAR/эж