Беларуская Служба

Ва Украіне пачалі крымінальную справу супраць кіраўніка СБУ

17.08.2019 14:03
Справа датычыць магчымага прыцягнення да адказнасці заведама невінаватай асобы.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны (НАБУ) пачала супраць кіраўніка Службы бяспекі Украіны (СБУ) Васіля Грыцака крымінальную справу па факце магчымага прыцягнення да адказнасці заведама невінаватай асобы, інфармуе „Радыё Свабода”.

Пра гэта паведамляе „Украінская праўда”, спасылаючыся на адпаведную пастанову НАБУ, у якой гаворыцца, што следства вядзецца „па факце магчымага… штучнага стварэння доказаў абвінавачання і іншых фальсіфікацыяў старшынём СБУ, першым намеснікам старшыні СБУ і іншымі службовымі асобамі праваахоўных органаў пры ажыццяўленні расследавання крымінальнага вядзення”.

Згодна з рашэннем суду, заяўнік абвінавачвае Грыцака, яго намесніка, супрацоўнікаў пракуратуры Валынскай вобласці, кіраўніцтва следчага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення Падатковай паліцыі ў Валынскай вобласці і іншых службовых асобаў у злоўжыванні ўладай, службовым падлогу і атрыманні хабару.

У чэрвені Вярхоўная Рада адмовілася адправіць у адстаўку Грыцака з пасады кіраўніка СБУ, як таго патрабаваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

аз