Беларуская Служба

Брытанская каралева забараніла жонцы прынца прыходзіць у драных джынсах

18.08.2019 13:24
Меган Маркл, якая мае тытул герцагіні Сасэкскай, параілі насіць рэчы шатландскіх дызайнераў.
Меган Маркл не можа хадзіць да калралевы ў такіх джынсах Pixabay.com/CC0 Creative Commons

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета ІІ патрабуе, каб яе ўнук прынц Гары з жонкай Меган датрымліваліся дрэс-коду падчас візіту ў замак Балмарал, рэзідэнцыю манархаў Шатландыі - паведамляе Эўрарадыё. Паводле крыніцаў таблоіда The Sun, каралева не шануе дэнім, таму драныя джынсы разам з туфлямі на танкетцы давядзецца пакінуць дома.

Меган Маркл, якая мае тытул герцагіні Сасэкскай, параілі насіць рэчы шатландскіх дызайнераў, а для візітаў у царкву абіраць прыстойнае ўбранне.

Раней ЛІзавета ІІ забараніла Меган Маркл надзяваць упрыгожанні з яе калекцыі. Магчыма, праблема ў тым, што каралева не задаволеная схільнасцю герцагіні да марнатраўства.

Не так даўно Меган Маркл выйшла ў свет у дзіравых джынсах масавага брэнду Mother, пасля чаго гэтая вопратка стала бестселерам.