Беларуская Служба

Брытанцы адпусцілі іранскі танкер

19.08.2019 16:30
Карабель быў затрыманы брытанскімі марскімі пяхотнікамі 4 ліпеня па падазрэнні ў намеры даставіць іранскую нафту ў Сірыю.
        ,     .
Брытанская патрульная лодка рухаецца побач з іранскім нафтавым танкерам, калі карабель рыхтуецца пакінуць Гібралтар. EPA/A. CARRASCO RAGEL

Іранскі танкер, затрыманы ў Гібралтары, пакінуў прычал. Карабель быў затрыманы брытанскімі марскімі пяхотнікамі каля Гібралтару 4 ліпеня па падазрэнні ў намеры даставіць іранскую нафту ў Сірыю, што парушала б санкцыі ЕС, накладзеныя на Іран.

Танкер мусіў выйсці на волю ў чацвер, але ўлады Гібралтару атрымалі просьбу ЗША аб канфіскацыі і вырашылі расследаваць яго.

ЗША сцвярджаюць, што на танкеры перавозілі груз у Сірыю ад імя іранскага Корпуса ісламскай рэвалюцыйнай гвардыі, які Вашынгтон прызнаў тэрарыстычнай арганізацыяй.

Падчас прыпынку ў Гібралтары сцяг карабля быў зменены з Панамы на Іран, і танкер атрымаў новае імя Адрыян Дар'я-1.

яс