Беларуская Служба

Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Дзень Гуманітарнай дапамогі

19.08.2019 13:16
Заснаванае Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый, свята павінна нагадаць пра ўсіх людзей, якія дапамагаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Сцяг ААНShutterstock


Сусветны Дзень гуманітарнай дапамогі быў усталяваны 11 гадоў таму. Ён адзначаецца ў гадавіну выбуху ў Багдадзе. 19 жніўня 2003 г. Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Серхіа дэ Мела быў забіты ў выніку нападу на офіс ААН у сталіцы Ірака.

Кожны год ААН аддае даніну павагі тым, хто дапамагаючы ў розных частках свету, часта рызыкуе сваім жыццём. Праз святкаванне ААН таксама хоча заахвоціць жыхароў багацейшых краін дапамагаць раёнам, пацярпелым ад беднасці, вайны альбо стыхійных бедстваў.
ААН таксама праводзіць кампанію па павышэнні бяспекі гуманітарных работнікаў па ўсім свеце. Паводле дадзеных Арганізацыі Абʼяднаных Нацый, за апошнія дзесяцігоддзі на зямным шары страцілі жыццё, атрымалі раненні, трапілі ў турмы, або іх выкралі больш за 4 тысячы гуманітарных работнікаў. Толькі летась у свеце было забіта 120 такіх людзей.

У гэтым годзе лейтматывам Сусветнага дня гуманітарнай дапамогі зʼяўляюцца жанчыны, якія працуюць у гуманітарных місіях. Сустрэчы і канферэнцыі, арганізаваныя па ўсім свеце, а таксама рэкламныя кампаніі, падрыхтаваныя ААН і іншымі медыя-арганізацыямі, прысвячаюцца менавіта жанчынам.

яс