Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы пачынае візіт у ЗША з дэбатаў у СБ ААН

20.08.2019 12:04
Яцэк Чапутовіч таксама наведае Чыкага, дзе сустрэнецца з падстаўнікамі польскай дыяспары.
   -.
Сядзіба ААН у Нью-Ёрку.Photo:jensjunge/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падчас свайго візіту ў ЗША міністр замежных спраў Польшчы правядзе адкрытую дыскусію ў Савеце Бяспекі ААН па сітуацыі ў сферы бяспекі на Блізкім Усходзе і адкрые нефармальнае паседжанне Савета па пытаннях бяспекі асоб, якія належаць да рэлігійных меншасцей. Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) таксама наведае Чыкага, дзе сустрэнецца з падстаўнікамі польскай дыяспары, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Польшчы.

Мэтай дэбатаў у Савеце Бяспекі ААН аб праблемах міру і бяспекі на Блізкім Усходзе, якія адбудуцца 20 жніўня, з'яўляецца абмеркаванне крыніц канфліктаў, бягучай дынамікі падзей і магчымых шляхоў вырашэння крызісаў. Мерапрыемства з'яўляецца працягам актыўнага ўдзелу Польшчы на форуме савета ў дыскусіі аб паляпшэнні сітуацыі ў рэгіёне.

У чацвер, 22 жніўня, у рамках паседжання Савета Бяспекі ААН міністр Чапутовіч распачне дыскусію пра бяспеку асоб, якія належаць да рэлігійных меншасцей. Сустрэча супадае з адзначэннем першага Міжнароднага дня ўшанавання памяці ахвяраў пераследу з-за рэлігіі ці веравызнання, ініцыятарам якога з’яўляецца Польшча.

Абодва мерапрыемствы з'яўляюцца аднымі з асноўных мерапрыемстваў, арганізаваных Польшчай падчас ейнага месячнага старшынства ў Савеце Бяспекі ААН.

Важным пунктам знаходжання Яцэка Чапутовіча ў ЗША стане візіт у Чыкага 21 жніўня. Падчас яго палітык сустрэнецца з прадстаўнікамі польскай абшчыны і польскіх арганізацый у ЗША.

Міністр замежных спраў таксама наведае могілкі святога Войцеха у Нілесе, дзе ўскладзе вянок да Катыньскага помніка і да Смаленскай дошкі. Ён наведае таксама польскую душпастырскую місію Святой Тройцы і Польскі музей у Амерыцы.

аз