Беларуская Служба

Трамп і Мадура пацвердзілі перамовы паміж Венесуэлай і ЗША

21.08.2019 13:03
Пры гэтым амерыканскі лідар не назваў канкрэтных асоб, падкрэсліўшы толькі, што гаворка ідзе пра «вельмі высокі ўзровень» прадстаўніцтва.
Donald Trump
Donald TrumpShutterstock/Evan El-Amin

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў аўторак, 20 жніўня, пацвердзіў, што яго адміністрацыя вядзе перамовы з «рознымі прадстаўнікамі» кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура для ўрэгулявання сітуацыі ў гэтай краіне. Пры гэтым амерыканскі лідар не назваў канкрэтных асоб, падкрэсліўшы толькі, што гаворка ідзе пра «вельмі высокі ўзровень» прадстаўніцтва.

У звароце, якое транслявалася Нацыянальным радыё Венесуэлы, Мадура ў сваю чаргу таксама пацвердзіў факт перамоваў, якія, па яго словах, носяць «сакрэтны» характар. Паводле кіраўніка Венесуэлы, падобныя кантакты падтрымліваліся «на працягу некалькіх месяцаў». «Я дабіваўся дыялогу ў Венесуэле і таксама шукаў той шлях, які на справе дазволіць прэзідэнту Дональду Трампу прыслухацца да Венесуэлы», – адзначыў Мадура.

На пачатку жніўня з-за ўвядзення новых санкцый ЗША Нікалас Мадура прыпыніў дыялог з апазіцыяй. Палітык, у прыватнасці, адмяніў паездку дэлегацыі ўрада Венесуэлы ў Барбадас 8 і 9 жніўня. Гэта адбылося пасля таго, як Трамп замарозіў усе змешчаныя на тэрыторыі ЗША актывы ўрада Венесуэлы і звязаных з ім арганізацый, а таксама забараніў любыя эканамічныя аперацыі з імі.

паводле dw.com/эж