Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны назваў умовы вяртання Расіі ў „Вялікую сямёрку”

22.08.2019 12:03
Удзел Расіі ў G8 быў прыпынены ў сакавіку 2014 года. Прычынай стала анексія Крыма Расійскай Федэрацыяй.
   i.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскi.PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Паводле прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, умовай вяртання Расіі ў „Вялікую сямёрку” (інакш група G7) павінна стаць вяртанне Крыма і прыпыненне баявых дзеянняў на Данбасе. Гэта рэакцыя ўкраінскага лідара на прапанову прэзідэнта Дональда Трампа, які выказаўся за вяртанне Расіі ў групу найбольш эканамічна развітых краін.

Удзел Расіі ў G8 быў прыпынены ў сакавіку 2014 года. Прычынай стала анексія Крыма Расійскай Федэрацыяй.

З таго часу, як падкрэсліў Уладзімір Зеленскі, нічога не змянілася. Украінскі Крым знаходзіцца пад акупацыяй, а ўкраінскі Данбас пакутуе ад вайны, напісаў прэзідэнт у Фэйсбуку. Ён дадаў, што вяртанне Крыму, спыненне ваенных дзеянняў на Данбасе, а таксама вызваленне больш за 100 палітычных зняволеных і ўкраінскіх маракоў, затрыманых Расіяй, будуць сігналам, што Расія гатовая заняць сваё месца ў парадку дня высокай дыпламатыі.

Лідары Германіі і Вялікабрытаніі таксама супраць вяртання Расеі ў групу G7. Таксама прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон прызнаў, што вяртанне Расіі ў „Вялікую сямёрку” залежыць ад сітуацыі ва Украіне.

аз