Беларуская Служба

У літоўскім МЗС адкрылася выстава да 450-годдзя Люблінскай уніі

22.08.2019 16:02
Творы 35 мастакоў з Польшчы і Літвы навязваюць да шматвяковых сувязяў паміж Польшчай і Літвой.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Photo:bodobe/pixabay.com/CC0 Public Domain

У літоўскім Міністэрстве замежных спраў адкрылася выстава да 450-годдзя Люблінскай уніі. На выставе прадстаўлены работы мастакоў з Польшчы і Літвы.

Віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz) адзначыў, што прасоўванне такой вялікай гістарычнай падзеі, як Люблінская ўнія, важна не толькі з пункту гледжання гісторыі.

Сёння нас гэта не толькі радуе, але мы можам таксама гэтым ганарыцца. Гэта мы паказваем пры дапамозе твораў, як польскіх, так і літоўскіх мастакоў, - сказаў намеснік міністра Марцін Пшыдач.

Выстава з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва 35 мастакоў з Польшчы і Літвы, якія ў сваіх працах навязваюць да шматвяковых сувязяў паміж абедзвюма краінамі. Творы былі створаны ў рамках праекта „Унія мастацтваў, унія мастакоў”, рэалізаванага ў чэрвені і ліпені ў Любліне.

аз