Беларуская Служба

Кіроўная партыя Адзіная Расія аслабела пасля нядзельных выбараў

09.09.2019 16:11
У маскоўскім савеце з 45 мандатаў як мінімум 20 атрымалі кандыдаты, звязаныя з іншымі групамі, чым Адзіная Расія.
    -
На выбарчым участку ў Санкт-ПецярбургуEPA/ANATOLY MALTSEV

Учора расіяне абіралі прадстаўнікоў мясцовых і рэгіянальных уладаў. Паводле папярэдніх неафіцыйных вынікаў галасавання, у маскоўскім савеце з 45 мандатаў як мінімум 20 атрымалі кандыдаты, звязаныя з іншымі групамі, чым Адзіная Расія.

Радыё «Свабода» паведаміла, што трынаццаць месцаў атрымалі прадстаўнікі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі. Станцыя нагадала, што ў спісы групоўкі ўваходзілі людзі, якіх падтрымлівала антыпуцінская апазіцыя. Чатыры месцы атрымалі кандыдаты ад апазіцыйнай партыі «Яблака», а тры месцы – палітыкі, звязаныя з «Справядлівай Расіяй».

Расійскія незалежныя СМІ падкрэсліваюць, што ў кіроўнай партыі Адзіная Расія не было спісу ў Маскве. З-за нізкіх вынікаў перадвыбарных апытанняў людзі, звязаныя з Крамлём, балатаваліся як незалежныя кандыдаты.

Арганізацыя «Голас», якая праводзіць маніторынг выбарчых працэсаў у Расіі, перадала інфармацыю, што падчас галасавання ў нядзелю ў многіх рэгіёнах зафіксаваны выпадкі фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

яс