Беларуская Служба

Летась на межах Еўрасаюза было канфіскавана тавараў на суму 740 мільёнаў еўра

19.09.2019 16:15
Сярод канфіскаваных на мяжы Еўрасаюза тавараў найбольшую групу складаюць цыгарэты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:JirkaF/pixabay.com/CC0 Public Domain

У мінулым годзе на межах Еўрасаюза было канфіскавана 27 мільёнаў падробленых тавараў на суму 740 мільёнаў еўра. Справаздачу на гэтую тэму сёння апублікавалі ў Бруселі.

Еўракамісія паведаміла, што колькасць канфіскаваных у 2018 годзе пасылак павялічылася ў параўнанні з папярэднімі гадамі перш за ўсё з-за інтэрнэт-продажу.

Амаль 37% канфіскаваных тавараў складалі прадметы штодзённага карыстання, якія маглі пагражаць здароўю і бяспецы спажыўцоў - гэта прадметы асабістай гігіены, лекі, цацкі і электрычныя прылады.

Сярод канфіскаваных тавараў найбольш было цыгарэтаў – 15%.

Паводле справаздачы, Кітай па-ранейшаму застаецца галоўнай краінай паходжання тавараў, якія парушаюць правы інтэлектуальнай уласнасці. У сваю чаргу Паўночная Македонія – гэта найбуйнейшая крыніца падробленых алкагольных напояў, а Турцыя - парфумы і касметыкі.

Апрача таго, Іран з’яўляецца найбольшай крыніцай падробленай камп'ютарнай тэхнікі. Самая вялікая колькасць падробленых цыгарэт паступае з Камбоджы, а ўпаковак і этыкетак - з Босніі і Герцагавіны.

аз