Беларуская Служба

У Нідэрландах палякі прымаюць удзел у 75-й гадавіне бітвы за Арнэм

21.09.2019 16:04
21 верасня 1944 года 1-я польская парашутная брыгада прыняла ўдзел у Галандскай аперацыі саюзнікаў пад кодавай назвай «Маркет Гардэн».
      ,
Прынцэса Нідэрландаў Беатрыкс Вільгельміна вітаецца з ветэранамі, удзельнікамі бітвы пад АрнэмPAP/EPA/Vincent Jannink

Скокі польскіх дэсантнікаў з 6-й паветрана-дэсантнай брыгады адкрылі ў нідэрландскім горадзе Дрыль мерапрыемствы з нагоды 75-й гадавіны бітвы за Арнэм. Важную ролю ў гэтай бітве адыгралі польскія салдаты генерала Станіслава Сасабоўскага.

21 верасня 1944 года 1-я польская парашутная брыгада прыняла ўдзел у Галандскай аперацыі саюзнікаў пад кодавай назвай «Маркет Гардэн». Гэта найбуйнейшая паветраная аперацыя часоў Другой сусветнай вайны.

Польскія салдаты з цяперашняй 6-й паветрана-дэсантнай брыгады з'яўляюцца «спадкаемцамі» генерала Сасабоўскага. Раней яны прынялі ўдзел у маршах памяці: яны ішлі па тым жа маршруце, што і 1-я польская парашутная брыгада генерала Станіслава Сасабоўскага.

На Польскай плошчы ў Дрылі стаіць помнік генералу Сасабоўскаму, на якога брытанцы ўсклалі адказнасць за правал аперацыі «Маркет Гардэн». У 2006 годзе ён быў рэабілітаваны галандцамі.

вс