Беларуская Служба

Анджэй Дуда і Дональд Трамп сустрэнуцца сёння ў Нью-Ёрку

23.09.2019 11:01
Размова лідараў адбудзецца пры нагодзе саміту Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
  .
Прэзідэнт Анджэй Дуда.PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнты Анджэй Дуда і Дональд Трамп сустрэнуцца сёння ў Нью-Ёрку. Размова лідараў адбудзецца пры нагодзе саміту Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Другі дзень візіту Анджэя Дуды ў ЗША пачнецца з інаўгурацыі кліматычнага саміту ААН, які пройдзе без удзелу Дональда Трампа. Прэзідэнт ЗША, у сваю чаргу, будзе ачольваць сустрэчу на высокім узроўні па пытаннях свабоды веравызнання, у якой прыме ўдзел таксама польскі лідар. Пасля заканчэння паседжання амерыканскі прэзідэнт накіруецца ў гатэль Intercontinental Barclay, дзе на 20.25 (паводле польскага часу) запланаваная яго сустрэча ў прэзідэнтам Польшчы.

Сёння Дональд Трамп сустрэнецца таксама з лідарамі Пакістана, Новай Зеландыі, Сінгапура, Егіпта і Карэі. У сваю чаргу Анджэй Дуда будзе размаўляць з прэзідэнтам Фінляндыі.

аз