Беларуская Служба

Абраны лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру

11.10.2019 12:29
Нарвежскі Нобэлеўскі камітэт узнагародзіў эфіопскага палітыка за яго высілак на карысць міру і паяднання.
    2019 -
Лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2019 прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі PAP/EPA/ALESSANDRO DI MEO

Нобэлеўскую прэмію міру ў 2019 годзе атрымае прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі. Нарвежскі Нобэлеўскі камітэт узнагародзіў эфіопскага палітыка за яго высілак на карысць міру і паяднання.

Падчас прэзентацыі лаўрэата старшыня Камітэту Бэрыт Рэйс-Андэрсан падкрэсліла, што старанні прэм’ера Эфіопіі Абія Ахмеда Алі павінны быць ушанаваныя, а Нобэлеўская прэмія – гэта заахвочванне да далейшай дзейнасці на карысць міру.

-Калі ў красавіку 2018 года Абій Ахмед стаў прэм’ерам, ён ясна заявіў, што хоча аднавіць перамовы з Эрытрэяй. Падчас шчыльнай супрацы з прэзідэнтам Эрытрэі былі вызначаныя асноўныя палажэнні мірнага пагаднення, каб канчаткова завяршыць перыяд «не вайны, не міру» паміж гэтымі дзяржавамі.

Таксама ў аргументацыі свайго выбару, Нобэлеўскі камітэт падкрэсліў, што рэформы, якія распачаў Абій Ахмед Алі, даюць эфіопскаму народу надзею на лепшую будучыню і лепшае жыццё.

Лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру абвяшчаюць у сталіцы Нарвегіі, у Осла. Гэта адзіная Нобэлеўскага ўзнагарода, якую прызначаюць не ў Швецыі.    

IAR/эж