Беларуская Служба

На Кубе ўпершыню з 1976 года абраны прэзідэнт

11.10.2019 13:20
На дадзены момант Куба пакутуе ад вострага недахопу паліва, які прымушае ўлады прымаць меры жорсткай эканоміі. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneAndyLeungHK/Pixabay

Парламент Кубы ў чацвер, 10 кастрычніка, выбраў Мігеля Дыяс-Канэля новым прэзідэнтам краіны. 59-гадовы Дыяс-Канэль раней займаў пасаду кіраўніка кубінскага Дзяржсавета.

Пасада прэзідэнта Кубы быў скасаваны ў 1976 годзе, але ў красавіку 2019 года ў рамках канстытуцыйнай рэформы было адобрана яе паўторнае ўвядзенне. Да гэтага кіраўнік Кубы таксама выконваў абавязкі прэм'ер-міністра. Новага кіраўніка Кабміна, кандыдатуру якога вылучыць Дыяс-Канэль, парламент абярэ на працягу трох месяцаў.

Акрамя таго, у рамках пераразмеркавання пасад кіраўнік кубінскага Дзяржсавета будзе выконваць абавязкі кіраўніка парламента. Гэты пост, ад цяпер асабліва звязаны з заканадаўчай дзейнасцю, зойме 75-гадовы Эстэбан Ласо. Акрамя таго, са складу Дзяржсавета выключаны рэвалюцыйныя камандзіры 87-гадовы Раміра Вальдэс і 91-гадовы Гільерма Гарсія Фрыяс, а агульная колькасць яго складу скарочана з 31 да 21 чалавека.

У склад Држаўнага савета больш не будуць уваходзіць прадстаўнікі так званага «гістарычнага» пакалення, якое ўдзельнічалі ў рэвалюцыі 1959 года. Пры гэтым аднапартыйная сістэма на Кубе не змянілася. 88-гадовы Рауль Кастра працягвае займаць ключавую пасаду ў кіраўніцтве камуністычнай партыі, адзінай легальнай партыі ў краіне.

На дадзены момант Куба пакутуе ад вострага недахопу паліва, які прымушае ўлады прымаць меры жорсткай эканоміі. У прыватнасці, у верасні на выспе быў спынены рух грамадскага транспарту, на аўтазапраўках выстраіліся вялізныя чэргі, гадзіны працы ў шматлікіх установах былі скарочаныя, а ў некаторых пякарнях і школах выкарыстоўваліся дровы для гатавання ежы.

паводле dw.com/эж