Беларуская Служба

Палякі дапамагаюць у разбудове гарадоў іракскага Курдыстана

12.10.2019 15:55
 У апошнія гады ў гэты рэгіён Іраку прыязджае шмат уцекачоў. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by rawpixel from Pixabay/CC0

Цяпер гэтыя гарады перанаселены, і эксперты польскага Цэнтру міжнароднай дапамогі дапамагаюць мясцовым уладам палепшыць функцыянаванне гарадоў.

Польскія эксперты ладзяць трэнінгі для мясцовых органаў улады. Яны вучаць іх, як арганізаваць каналізацыю, пастаўкі вады, збор смецця. Польскія спецыялісты таксама вучаць іракцаў карыстацца новымі сістэмамі планавання, кажа Дарота Варанецка.

- Наш праект канцэнтруецца ў першую чаргу на выпрацоўцы кампетэнцыі сярод мясцовых працаўнікоў і на выкарыстанню тэхналогіяў, якія дазваляюць палепшыць планаванне гарадской інфраструктуры і доступ да паслуг для жыхароў, якасць паслуг і эканамічнае развіццё.

Эксперты зазначаюць, што пакуль магчымасці вярнуць пераселеных іракцаў у іх папярэднія месцы жыхарства.

Сітуацыя можа яшчэ пагоршыцца, паколькі цяперашняе наступленне Турцыі ў курдскіх раёнах у Сірыі выкліча чарговую хвалю міграцыі. Некаторыя людзі ўжо спрабуюць трапіць у іракскую частку Курдыстана.

ПР/юл