Беларуская Служба

Расце колькасць ахвяраў турэцкага наступу на курдаў

13.10.2019 12:48
Афіцынай мэтай турэцкага наступу на паўночную Сірыю, пераважна заселеную курдамі, з’яўляецца вяртанне сірыйскіх уцекачоў з тэрыторыі Турэччыны ў Сірыю. 
Турэцкі наступ на Сірыю PAP/EPA/SEDAT SUNA

Сірыйская абсерваторыя правоў чалавека паведаміла, што з пачатку турэцкай наступальнай аперацыі загінула ўжо 30 чалавек. Адначасова, Турэччыны паведамляе пра знішчэнне 300 баевікоў.

Баявыя дзеянні на паўночна ўсходняй частцы Сірыі вымусілі 200 тысяч чалавек пакінуць свае дамы. Аб гэтым арганізацыю Аб’яднанаых Нацыі праінфармавалі лакальныя курдскія ўлады. Упаўнаважаны Рэгіянальнага ўраду Курдыстану ў Польшчы Зіяд Рауф заяўляе, што курды пакрыўджаныя і адчуваюць сябе пакінутымі, пасля таго як з рэгіёну адступілі амерыканскія жаўнеры.

-Зараз ідзе вайна супраць людзе, якія нядаўна аддавалі свае жыцці, змагаючыся з ісламскім радыкалізмам. Зусім нядаўна гэтыя людзі знішчылі Ісламскую дзяржаву!

На працягу к некалькіх гадоў курды былі самай важнай сілай у барацьбе з ISIS, адначасова курды з’яўляліся асноўным хаўруснікам ЗША ў рэгіёне.

Афіцынай мэтай турэцкага наступу на паўночную Сірыю, пераважна заселеную курдамі, з’яўляецца вяртанне сірыйскіх уцекачоў з тэрыторыі Турэччыны ў Сірыю. Аднак, турэцкія ўлады ставяцца да курдаў, як да тэрарыстаў. Эксперты сцвярджаюць, што турэцкі наступ можа прымусіць пакінуць свае дамы як мінімум 300-450 тысяч чалавек.   

IAR/эж