Беларуская Служба

Польскія праведнікі сустрэліся з прэзідэнтам Ізраіля

16.10.2019 11:50
Сустрэча з кіраўніком Ізраіля адбылася спантанна, пры нагодзе візіту польскай дэлегацыі ў Ізраіль.
     .
Польскія праведнікі сустрэліся з прэзідэнтам Ізраіля.PAP/Mateusz Marek

Прэзідэнт Ізраіля сустрэўся ў Ерусаліме з групай польскіх „Праведнікаў народаў свету”. Рэўвен Рыўлін заявіў, што мужнасць палякаў захапляе. У Ерусаліме праходзіць чацвёрты Кангрэс палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Падчас сустрэчы прэзідэнт Ізраіля гаварыў пра гасцей з захапленнем.

- Іх выключная мужнасць, адвага, гуманізм у адносінах да другога чалавека, незалежна ад яго нацыянальнасці – захапляюць. Гэта патрабавала незвычайнай сілы і мужнасці, таму і ўзрушае ўсіх, але, перш за ўсё, габрэяў.

Кіраўнік Упраўлення па справах ветэранах і рэпрэсаваных асобаў Ян Юзэф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk), які прыняў удзел у сустрэчы, нагадаў, што з агрэсіі Германіі на Польшчу пачыналася трагедыя польскага і габрэйскага народаў.

- На шчасце, у гэтых трагічных часах жылі таксама людзі, якія вырашылі ратаваць іншых. Многія з прысутных тут, знаходзяцца ў Ізраілі ўпершыню і ўпершыню маглі пабачыць свае прозвішчы і прозвішчы сваіх блізкіх у Інстытуце Яд ва-Шэм. Гэта быў вельмі кранальны момант.

Сустрэча з прэзідэнтам Ізраіля адбылася спантанна, пры нагодзе некалькідзённага візіту польскай дэлегацыі ў Ізраіль.

У сустрэчы, акрамя групы польскіх праведнікаў і Яна Юзафа Каспшыка, удзельнічалі таксама ветэраны 2-га Польскага корпуса, пасол Польшчы ў Ізраілі Марэк Магероўскі (Marek Magierowski), віцэ-старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Матэвуш Шпытма (Mateusz Szpytma) і Кшыштаф Казлоўскі (Krzysztof Kozłowski) з Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

аз