Беларуская Служба

Парыж блакуе пашырэнне Еўрапейскага Звязу

16.10.2019 11:59
Еўрапейскія дыпламаты павіны былі распачаць фармальны працэс перамоваў аб далучэнні гэтых двух краінаў Заходніх Балканаў да Еўрапейскага Звязу.
Дональд Туск і Эмануэль Макрон PAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

Цяпер вырашаецца лёс перамоваў аб уступленні Албаніі і Паўночнай Македоніі ў склад Еўрапейскага Звязу. Францыя чыніць супраціў гэтаму, піша Rzeczpospolita.

Падчас сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў ЕЗ у Люксембургу, што праходзіла 15 кастрычніка, дыпламаты павіны былі распачаць фармальны працэс перамоваў аб далучэнні гэтых двух краінаў Заходніх Балканаў да Еўрапейскага Звязу. Аднак да самага позняга вечару назіраўся сапраўдны дыпламатычны клінч. Прарыўное рашэнне прынята не было. Гледзячы па ўсім, ужо кіраўнік урадаў краінаў ЕЗ зоймуцца гэтым пытанне ў чацвер.

Рашэнне аб далучэнні новых краінаў да супольнасці вымагае адзінагалоснасці ўсіх краінаў ЕЗ. Аднак урад Францыі працягвае зацята блакаваць далучэнне Албаніі ды Паўночнай Македоніі да сям’і вольных еўрапейскіх народаў. Пра адцягвання пачатку перамоваў аб далучэнні Албаніі і Паўночнай Македоніі пісала штодзённая газета Rzeczpospolita.

эж