Беларуская Служба

Расiйскі апазіцыянер збег за мяжу

17.10.2019 14:07
Айдар Губайдулін напісаў у інтэрнэце, што рашэнне збегчы з Расіі было няпростым, аднак падзеі апошніх тыдняў не пакінулі яму іншага выйсця.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расiйскі апазіцыянер збег за мяжу. Айдар Губайдулін паведаміў пра гэта сам на сваім сайце. 26-гадовага мужчыну ў Расіі абвінавацілі ў супраціве функцыянеру паліцыі, які спрабаваў затрымаць яго падчас дэманстрацыі.

Расійскія праваабаронцы нагадваюць, што за аналагічныя абвінавачванні, заснаваныя на ілжывых паказаннях паліцыянтаў, маскоўскія суды прысуджалі актывістам нават па некалькі гадоў пазбаўлення волі.

Айдар Губайдулін напісаў у інтэрнэце, што рашэнне збегчы з Расіі было няпростым, аднак падзеі апошніх тыдняў не пакінулі яму іншага выйсця.

„Я пакінуў краіну і не вярнуся ў бліжэйшыя гады”, - паведаміў апазіцыянер.

Радыё „Рэха Масквы” нагадала, што Губайдулін быў затрыманы 27 ліпеня за ўдзел у апазіцыйнай дэманстрацыі. Паліцыянты пераконвалі, што мужчына кінуў у іх пластыкавую бутэльку, што магло нанесці ім сур'ёзную шкоду.

18 верасня суд вызваліў апазіцыянера з турмы, але забараніў яму пакідаць месца жыхарства.

Асцерагаючыся суду ў будучыні Айдар Губайдулін уцёк з краіны.

аз