Беларуская Служба

Украіна рыхтуецца да спынення паставак газу з Расіі

17.10.2019 17:06
Новая інвестыцыя павінна падрыхтаваць Украіны на выпадак прыпынення транзіту расійскага газу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:PatternPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна мадэрнізавала кампрэсарную станцыю „Камарно” на газаправодзе з Польшчы. Гэта дазволіць павялічыць колькасць газу, які пастаўляецца з польскага кірунку. Такім чынам краіна рыхтуецца да заканчэння кантракту на транзіт газу з Расіі.

Як паведаміў аператар украінскай сістэмы газаправодаў кампанія „Укртрансгаз”, у рамках рамонтных і будаўнічых работаў на кампрэснай станцыі „Камарно” ў Львоўскай вобласці быў уведзены ў эксплуатацыю тэхнічны адрэзак газаправода.

Гэта павінна дазволіць пампаваць блакітнае паліва ў Польшчу, а таксама атрымліваць газ з Польшчы. Тэставанне мадэрнізаванай сістэмы пройдзе да канца кастрычніка.

Кампрэсарная станцыя „Камарно” зможа перапампоўваць да 18 мільёнаў кубічных метраў газу ў дзень. Паводле паведамлення „Укртрансгазу”, новая інвестыцыя павінна падрыхтаваць Украіны на выпадак прыпынення транзіту расійскага газу ў сувязі з заканчэннем дзейнага кантракту.

З 2015 года Украіна практычна не купляе газу непасрэдна ў Расіі. Пастаўкі ажыццяўляюцца на падставе рээкспарту сыравіны з краінаў Еўрасаюза, то бок Славакіі, Венгрыі і Польшчы.

аз