Беларуская Служба

Абвастрылася барацьба паміж урадам Мексікі і наркакартэлямі

18.10.2019 13:48
Баі паміж урадавымі фармаваннямі і бандытамі былі на столькі зацятыя, што губернатар Сіналоа заклікаў грамадзянаў не пакідаць сваіх дамоў.
Баі ў Мексіцы PAP/EPA/STR

У горадзе Куліякан, сталіцы штату Сіналоа, які знаходзіцца на паўночным захадзе Мексікі, 17 кастрычніка ўвечары адбылася сапраўдная бітва паміж паліцыяй і картэлем наркабарона Хоакіна «эль Чапа» Гузмана. Менавіта тэрыторыі штата Сіналоа лічацца апірышчам наркакартэляў.

Баі паміж урадавымі фармаваннямі і бандытамі былі на столькі зацятыя, што губернатар Сіналоа заклікаў грамадзянаў не пакідаць сваіх дамоў і падпарадкоўвацца парадам паліцыі і войска. У сувязі з баямі ў Куліякане прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор склікаў надзвычайнае пасяджэнне свайго кабінета.

Паводле паведамленняў некаторых мексіканскіх СМІ, падчас баёў быў затрыманы наркабарон Хоакіна «эль Чапа» Гузман, якому летась у ліпені амерыканскі суд прысудзіў пажыццёвае зняволенне. Паводле падлікаў амерыканскіх праваахоўнікаў, за апошнія 25 гадоў клан Хоакіна «эль Чапа» Гузмана пераправіў на тэрыторыі ЗША як мінімум 1200 тон какаіну.

PAP/эж