Беларуская Служба

Нованароджаныя ў Латвіі больш не будуць «неграмадзянамі»

18.10.2019 14:50
Сярод іншага статус «неграмадзяніна» Латвіі забараняе прымаць удзел у выбарах і працаваць у органах дзяржаўнага кіравання.
zdjecie ilustracyjne
zdjecie ilustracyjneShutterstock.com/Aleks Kend

Адпаведны закон прыняты ў канчатковым чытанні латвійскі Сеймам у чацвер, 17 кастрычніка. Усе дзеці, народжаныя з 1 студзеня 2020 года, атрымаюць латвійскае грамадзянства пры ўмове, што дзіцё не мае грамадзянства іншай дзяржавы.

Ініцыятарам закона выступіў былы прэзідэнт Латвіі Раймандс Вэёніс, латвійскі парламент папярэдняга склікання прапановы Вэёніса не зацвердзіў. Паводле дадзеных дзяржаўных органаў, у 2016 годзе ў якасці «неграмадзянаў» былі зарэгістраваныя 47 дзяцей, а ў 2017 годзе 51 дзіця.

У Латвіі пражываюць крыху менш за 2 мільёны чалавек, з якіх больш за 200 тысяч лічацца «неграмадзянамі». У гэтым статусе знаходзяцца пастаянныя жыхары краіны, якія не нарадзіліся на тэрыторыі краіны і прыбылі ў Латвію пасля 1940 года.

Сярод іншага статус «неграмадзяніна» Латвіі забараняе прымаць удзел у выбарах і працаваць у органах дзяржаўнага кіравання. Атрымаць статус паўнапраўнага грамадзяніна Латвіі можна пасля адпаведнага экзамену па латвійскай мове і гісторыі.

паводле dw.com/эж