Беларуская Служба

У Бруселі абмеркавалі сітуацыю ў Вялікабрытаніі

20.10.2019 10:26
Брытанскі прэм’ер-міністр Барыс Джонсан выслаў у ЕЗ ліст з просьбаю перанесці тэрмін выхаду яго краіны з супольнасці.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneEPA/KENZO TRIBOUILLARD / POOL

У Бруселі адбылася сустрэча паслоў 27 краін Еўрапейскага Звязу, якія сустрэліся, каб абмеркаваць сітуацыю ў Вялікабрытаніі. Брытанскі прэм’ер-міністр Барыс Джонсан выслаў у ЕЗ ліст з просьбаю перанесці тэрмін выхаду яго краіны з супольнасці. Нагадаем, брэксіт плануецца на 31 кастрычніка, а ў суботу брытанскія дэпутаты прагаласавалі за перанос тэрміну выхаду з Еўразвязу.

Прэм’ер не падпісаў лісту аб пераносе тэрміну, затое ў другім, ужо падпісаным, тлумачыў, што ён не жадае перакладаць брэксіт. Для паслоў краін-чальцоў супольнасці адсутнасць подпісу не мае значэння, яны і так абмяркуюць просьбу Вялікабрытаніі. Праўда, усе ўжо стомленыя гэтай «мыльнай операй», як назваў брэксіт адзін з дыпламатаў, але ўсе згодзяцца перанесці тэрмін, калі альтэрнатывай будзе выхад Вялікабрытаніі без дамоўленасці.

Пакуль што Еўразвяз сочыць за тым, што адбываецца на брытанскіх астравах і пачакае да будучага тыдня. У сваю чаргу Джонсан пастараецца дабіцца адабрэння дамовы з Еўразвязам у парламенце.

ПР/нг