Беларуская Служба

Польскія пары танцавалі ў Крамлёўскім палацы

21.10.2019 17:21
Прадстаўнікі Польшчы прынялі ўдзел у Кубку свету ў лацінаамерыканскіх танцах, арганізаваным Расійскай асацыяцыяй танцаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Bernard-Verougstraete/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія пары танцавалі ў Вялікім Крамлёўскім палацы. Прадстаўнікі Польшчы прынялі ўдзел у Кубку свету ў лацінаамерыканскіх танцах, арганізаваным Расійскай асацыяцыяй танцаў. Хоць палякі не атрымалі медалёў, то на думку часткі суддзяў, у будучыні ў іх ёсць шанец апынуцца ў ліку найлепшых.

У чэмпіянаце свету, які прайшоў у Маскве, удзельнічалі прадстаўнікі 15 краін. Турнір быў арганізаваны ў трох намінацыях: прафесійнай, аматарскай і змешанай.

Польскі арбітр Януш Бялы, які ацэньваў пары ў аматарскай і змешанай катэгорыях, прызнаў, што крамлёўскі чэмпіянат - адна з самых прэстыжных падзей у свеце.

У катэгорыі аматараў першае месца заняла пара са Славеніі. Польская пара Юлія Кавальчук і Дзяніс Казакоў занялі 9-е месца. У катэгорыі прафесіяналаў самымі лепшымі былі прадстаўнікі Расіі. Палякі - Анджэй Сухоцкі і Наталля П'ецэвіч занялі 17-е месца. У змешанай катэгорыі найлепшымі зноў былі расійцы.

аз