Беларуская Служба

Паўночная Македонія можа далучыцца да НАТА яшчэ ў бягучым годзе

21.10.2019 15:09
Для НАТА пашырэнне на Паўночную Македонію – гэта ўмацаванне стабільнасці і бяспекі на Заходніх Балканах.
   .
Генсакратар НАТА Енс Столтэнберг.PAP/EPA/KENZO TRIBOUILLARD / POOL

Паўночная Македонія, якая пакуль не мае шанцаў далучыцца да Еўрасаюза, неўзабаве можа далучыцца да НАТА. Штаб-кватэра паведаміла, што ўжо 24 краіны з 29 ратыфікавалі пратакол аб далучэнні яe да Паўночнаатлантычнага альянсу. Нагадваем на мінулым тыдні пратакол аб далучэнні ратыфікавалі Італія і Вялікабрытанія.

Дамова з Македоніяй была падпісаная ў лютым і тады пачаўся працэс ратыфікацыі. Звычайна гэта займае каля года, але дыпламаты і вайскоўцы ў штаб-кватэры НАТА не выключаюць, што ўвесь працэс будзе паскораны.

Такім чынам, Паўночная Македонія магла б далучыцца да альянсу не вясной будучага, але да канца бягучага году. Хоць, вядома, усё залежыць ад краін-удзельніц.

Для НАТА пашырэнне на Паўночную Македонію – гэта ўмацаванне стабільнасці і бяспекі на Заходніх Балканах. Расея пратэстуе, таму што гэта абмяжуе ейныя ўплыў у гэтым рэгіёне.

Большасць краін Еўрасаюза, у тым ліку Польшча, лічаць, што падтрыманне праеўрапейскага курсу Паўночнай Македоніі з'яўляецца ключавым для бяспекі Еўропы. Аднак з-за супраціву Францыі, а таксама Даніі і Нідэрландаў, саюз не даў зялёнага святла для пачатку перамоў аб чальцоўстве з Паўночнай Македоніяй.

аз