Беларуская Служба

НАТА чарговы раз праводзіць выпрабаванні сіл хуткага рэагавання

22.10.2019 10:21
Ля берагоў Іспаніі закончыліся марскія манеўры «Dynamic Mariner 2019».
Сцяг НАТАфота: Pixabay/Clker-Free-Vector-Images /Creative Commons

У іх прынялі ўдзел аддзелы з 18 чалецкіх краін. У вучэннях сіл хуткага рэагавання НАТА на моры ўдзел прынялі 32 караблі, дзве падводныя лодкі і 18 самалётаў. На працягу 1,5 тыдня жаўнеры правяралі здольнасць рэагавання на выпадак, калі б на водах у рэгіёне адной з натаўскіх краін адбыўся б крызіс ці канфлікт.

Падчас манеўраў праводзіліся выпрабаванні спецыяльнага, беспілотнага транспарту, які можа апусціцца пад ваду і сканіраваць дно ў пошуках мін ці іншых выбуховых прыладаў. Машыны былі збудаваныя навукоўцамі са спецыялістычнага даследчага цэнтра, які дзейнічае пры НАТА.

- Гэта фантастычны інструмент з сучаснай электронікай, якой мы да гэтага часу не выкарыстоўвалі. Дзякуючы гэтаму людзі знаходзяцца здалёк ад пагрозы, а заданне выконваецца лепш, бяспечней і хутчэй, – гаворыць Саманта Дагелай з даследчага цэнтра НАТА.

Сілы хуткага рэагавання альянсу былі ўзмоцненыя пасля анексіі Крыму і выбуху канфлікту на ўсходзе Украіны. Гэтыя аддзелы вядуць на тэрыторыі Еўропы рэгулярныя вучэнні.

ав