Беларуская Служба

ЕЗ: Брэксіт без дамовы ніколі не будзе нашым рашэннем

22.10.2019 13:25
Падчас свайго апошняга выступу перад ЕП Дональд Туск падвёў вынік апошняга паседжання Рады, на якім адной з галоўных тэм быў зноў брэксіт.
-
Жан-Клод Юнкер і Дональд ТускPAP/EPA/PATRICK SEEGER

Брэксіт без дамовы ніколі не будзе рашэннем ЕЗ – казаў у Страсбургу старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск. Падчас свайго апошняга выступу перад Еўрапарламентам Дональд Туск падвёў вынік апошняга паседжання Рады, на якім адной з галоўных тэм быў зноў брэксіт.

Старшыня Еўрапейскай рады каментаваў просьбу брытанцаў чарговы раз адкласці брэксіт:

- Я размаўляю з лідарамі аб тым, як рэагаваць, і прыму рашэнне ў бліжэйшыя дні. Зразумела, што вынік гэтых кансультацый моцна залежыць ад таго, якое рашэнне прыме ці не прыме брытанскі парламент. Мы павінны быць падрыхтаванымі да кожнага сцэнару.

Старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер зазначыў, што новая версія дамовы аб брэксіце адпавядае чаканням ЕЗ. Паводле яго, цяпер усё залежыць ад Лондану:

- Я заўсёды буду шкадаваць аб рашэнні Вялікабрытаніі аб выхадзе з ЕЗ. Прынамсі мы можам паглядзець адзін адному ў вочы і сказаць, што мы зрабілі ўсё, каб гэты падзел прайшоў добра. Цяпер мы будзем сачыць за падзеямі ў Вэстмінстэры. Няма такой магчымасці, каб Еўрапарламент ратыфікаваў дамову перад тым, як гэта зробіць Вэстміністэр. Спачатку Лондан, потым Брусэль і Страсбург.

Вялікабрытанія павінна выйсці з ЕЗ 31 кастрычніка.

ав