Беларуская Служба

Міністр абароны Германіі хоча ўтварэння міжнароднай зоны бяспекі ў паўночнай Сірыі

22.10.2019 15:39
Гэтая зона павінна запэўніць паўночнай Сірыі магчымасць аднаўлення барацьбы з тэрарызмам і радыкальнай Ісламскай дзяржавай.
Лагер сірыйскіх уцекачоў у ІракуPAP/EPA/GAILAN HAJI

Пра гэта Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр заявіла ў інтэрвію «Deutsche Welle» і грамадскаму тэлебачанню. Гэтая зона павінна запэўніць паўночнай Сірыі магчымасць аднаўлення барацьбы з тэрарызмам і радыкальнай Ісламскай дзяржавай.

Нямецкая міністр абароны сказала, што ўтварэнне міжнароднай зоны палепшыць бяспеку і паўплывае на стабілізацыю ў рэгіёне:

- Гэта павінна спрацаваць так, каб стабілізаваць рэгіён, што дасць магчымасць адбудаваць цывільнае грамадства і выкліча добраахвотнае вяртанне тых, хто ўцёк.

Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр хоча, каб гэта была еўрапейская ініцыятыва, але ў паразуменні з Расіяй і Турцыяй. Міністр абароны сказала, што пра свае прапановы яна паінфармавала канцлер Ангелу Меркэль, міністраў абароны ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі.

Хадэкі падтрымліваюць прапанову ўтварэння спецыяльнай зоны бяспекі ў паўночнай Сірыі, СДП і апазіцыя хочуць дыскусіі на гэтую тэму.

ав