Беларуская Служба

Колькасць шчаслівых людзей у Еўразвязе вырасла

08.11.2019 12:57
Польшча заняла восьмае месца, з паказнікам амаль у 70% шчаслівых людзей, далей ідзе Францыя.
Ідэкс шчасця краінаў ЕЗEurostat

Паводле так званага, «індэксу шчасця» Еўрастата, апублікаванага ў чацвер, 7 лістапада, самыя шчаслівыя людзі ў аб'яднанай Еўропе жывуць у Бельгіі, Нідэрландах, Аўстрыі і Фінляндыі. Ва ўсіх чатырох краінах колькасць тых, хто сцвярджае, што адчувалі сябе ўвесь час ці амаль пастаянна шчаслівымі цягам апошняга месяца склала 76%.

Пасля гэта і чацвёркі ідзе Люксембург (74% шчаслівых людзей), Іспанія (72%) і Данія (70%). У сярэднім колькасць шчаслівых людзей у ЭЗ складае 62%. Польшча заняла восьмае месца, з паказнікам амаль у 70% шчаслівых людзей, далей ідзе Францыя. У Нямеччыне гэты паказнік застаецца на ўзроўні 65%, краіна займае дзясятае месца ў гэтым рэйтынгу.

Самыя нізкія паказнік шчасця зафіксаваныя ў Латвіі (31% людзей паведамілі, што шчаслівыя), Балгарыі (35%), Харватыі (42%), Літве (45%), Грэцыі і Румыніі (па 46%). Пры гэтым, адзначае Eurostat, найбольш высокі працэнт людзей, якія заявілі, што шчаслівыя ўвесь час, зафіксаваны ў Іспаніі – 29%, а ў Латвіі амаль столькі ж, 28% апытаных, паведамілі, што за апошнія 4 тыдні ні разу не адчувалі пачуццё шчасця.

У параўнанні з 2013 годам колькасць шчаслівых людзей у Еўразвязе павялічылася больш чым на 2%. Падчас апытання рэспандэнты маглі абраць наступныя варыянты адказу пра тое, як часта яны адчуваюць пачуццё шчасця: «увесь час», «амаль пастаянна», «часам», «зусім рэдка» ці «ані разу».

эж