Беларуская Служба

Аварыя з удзелам аўтобуса адбылася ў Славаччыне – ёсць ахвяры

14.11.2019 12:47
У аўтобусе знаходзілася шмат школьнікаў, якія вярталіся дадому пасля заняткаў. Паводле непацверджаных звестак, загінулі чацвёра дзяцей.
Месца ДТЗ PAP/EPA/Presidium of Fire and Rescue Corps HANDOUT

Не менш за 12 чалавек загінулі і яшчэ 17 атрымалі раненні ў выніку сутыкнення аўтобуса з грузавіком у Славаччыне. Інцыдэнт адбыўся ў сераду, 13 лістапада, недалёка ад гораду Нітра на захадзе краіны. У аўтобусе знаходзілася шмат школьнікаў, якія вярталіся дадому пасля заняткаў. Паводле непацверджаных звестак, загінулі чацвёра дзяцей.

Прэм'ер-міністр рэспублікі Петэр Пелегрыні, атрымаўшы інфармацыю пра здарэнне, перапыніў афіцыйны візіт на Кіпр.

«У гэты час нашы думкі з бацькамі, якія страцілі сваіх дзяцей, сваіх родных і блізкіх. Мы таксама думаем пра параненых, якія павінны атрымаць максімальна магчымую дапамогу і дагляд. Мы ўсе спадзяемся, што колькасць ахвяр больш не будзе расці», – напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook прэзідэнт Салаваччыны Зузана Чапутова.

паводле dw.com/эж