Беларуская Служба

Чэхія і Славаччына святкуюць 30-годдзе «Аксамітнай рэвалюцыі»

17.11.2019 12:44
«Краіны нашага рэгіёну абралі шлях свабоды і дэмакратыі. Пасля 30 гадоў можна ўпэўнена заявіць – гэта быў правільны выбар».
Пражанка трымае ў руцэ партрэт Вацлава Гаўла PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

17 лістапада 1989 года  ў Празе праваахоўныя органы ЧССР гвалтоўна падавілі студэнцкія пратэсты з нагоды 50-ай гадавіны закрыцця нацыстамі чэшскіх універсітэтаў. У выніку гвалтоўных дзеянняў улады, студэнты па ўсёй краіне абвесцілі забастоўку, пазней да яе далучыліся акторы.

Асяродкі пратэстоўцаў аб’ядналіся ў «Грамадзянскі форум», па прыкладзе польскай «Салідарнасці». Пратэст жыхароў Чэхаславаччыны нарастаў, на вуліцы выходзілі сотні тысяч абураных дэманстрантаў. У маніфестацыі, якая адбылася 25 лістапада 1989 года ў Празе, прыняло ўдзел больш за 800 тысяч чалавек.

Ужо 10 снежня, камуністычная ўлада Чэхаславацкай СР саступіла і быў сфармаваны новы ўрад краіны, у які ўвайшлі прадстаўнікі апазіцыі. 29 снежня 1989 года Федэральны сход Чэхаславаччыны абраў на пасаду прэзідэнта вядомага дысідэнта, інтэлектуала Вацлава Гавэла.

З нагоды 30-й гадавіны аксамітнай рэвалюцыі ў Празе адбываюцца памятныя мерапрыемствы, у якіх прымаюць удзел замежныя госці, у тым ліку прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі. Выступаючы ў Празе польскі прэм’ер падкрэсліў лёсавызначальнае значэнне 1989 года:

-Хваля аптымізму апанавала Еўропу. Краіны нашага рэгіёну абралі шлях свабоды і дэмакратыі. Пасля 30 гадоў, можна ўпэўнена заявіць – гэта быў правільны выбар.

У святочных мерапрыемтсвах, прымеркаваных 30-а гадавіне «Аксамітнай рэвалюцыі» у Празе, прымаюць удзел кіраўнікі ўрадаў кріанаў Вышаградскай групы (Чэхіі, Славаччыны, Вугоршчыны і Польшчы), ФРГ прадстаўляе старшыня Бундэстагу. У чэшскім Нацыянальным музеі палітыкі адкрылі дзве выставы: «Аксамітная рэвалюцыя» і «Моманты ХХ стагоддзя».      

IAR/эж