Беларуская Служба

Кіраўнік польскай дыпламатыі занепакоены станам дэмакратыі ў Беларусі

21.11.2019 13:07
Яцэк Чапутовіч: Гэта не спрыяе ўзмацненні адносінаў Беларусі не толькі з НАТА, але таксама з Еўрапейскім Саюзам.
             .
Кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч і міністр замежных спраў і гандлю Венгрыі Петэр Сіярта.PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) выказаў шкадаванне з-за дрэннага стан дэмакратыі ў Беларусі. Кіраўнік польскай дыпламатыі, які сёння ўдзельнічаў у Брусэлі ў саміце міністраў Паўночнаатлантычнага альянсу, звярнуў увагу на адсутнасць прадстаўнікоў апазіцыі ў беларускім парламенце.

- Несумненна, гэта не спрыяе ўзмацненні адносінаў Беларусі не толькі з НАТА, але таксама з Еўрапейскім Саюзам. З другога буку мы бачым ціск, які на Беларус аказвае Расія. Я працягваю кантакты з міністрам замежных спраў Беларусі. Мы зацікаўленыя ў дружалюбных кантактах з суседскай краінай. Хочам, каб НАТА таксама праводзіла дыялог з Беларуссю. Нагадваю, ні Польшча, ні Паўночнаатлантычны альянс не з’яўляюцца пагрозай для Беларусі. Мы таксама не бачым такіх пагроз з боку беларускай дзяржавы. Аднак гэта не мяняе факту складанага характару геапалітычнай сітуацыі.

Нагадваем, у выніку завершаных у нядзелю парламенцкіх выбараў, у беларускім парламенце не апынуўся ніводзін апазіцыйны кандыдат. Апазіцыя запатрабавала паўтарыць галасаванне, паказваючы на выбарчыя парушэнні і фальсіфікацыі.

Паводле Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ, Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і Парламенцкай асамблеі АБСЕ, выбары ў Беларусі не адпавядалі дэмакратычным стандартам.

аз