Беларуская Служба

Старшыня ІНП адкрыў у Кіеве выставу пра антыпольскую аперацыю НКУС

21.11.2019 16:21
Яраслаў Шарэк: антыпольская аперацыя, як і іншыя камуністычныя злачынствы, была скіравана ня толькі супраць палякаў, але таксама і ўкраінцаў.
КіеўPhoto: 12019 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Старшыня Інстытута нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek) адкрыў у Кіеве выставу пра антыпольскую аперацыю НКУС. На выставе прадстаўлена гісторыя савецкага злачынства, у выніку якога загінулі больш за 100 тысяч ахвяраў. У асноўным гэта былі палякі, якія да Другой сусветнай вайны жылі на тэрыторыі Савецкага Саюза.

Выстава адкрылася ў Музеі Кіеўскай крэпасці. Экспазіцыя мае назву „Загад № 00485. Антыпольская аперацыя НКУС у Савецкай Украіне 1937-1938”. Яна паказвае лёс рэпрэсаваных, а таксама злачынцаў.

Яраслаў Шарэк падкрэсліў, што антыпольская аперацыя, як і іншыя камуністычныя злачынствы, была скіравана не толькі супраць палякаў, але таксама і ўкраінцаў.

- Больш за 100 тысяч, паводле некаторых - нават 200 тысяч ахвяраў. Гэта велізарная гекатомба. Кіеў і Быкоўня – гэта месцы, дзе згаданыя ахвяры былі пахаваныя. Гэта неверагоднае злачынства. Сёння мы памятаем пра яго ахвяры.

Ахвяры сталінскіх злачынстваў былі пахаваны, сярод іншага, у Быкоўні. Там жа ў брацкіх магілах пакояцца астанкі палякаў з гэтак званага Катынскага спіса.

Выстава была створана на аснове матэрыялаў, якія польскі Інстытут нацыянальнай памяці атрымаў ад украінскага дзяржаўнага архіва. Адкрыццё выставы ў Кіеўскай крэпасці арганізаваў Польскі інстытут у Кіеве.

аз