Беларуская Служба

Польскі інстытут распачаў маштабную інфармацыйную кампанію ў Ізраілі

05.12.2019 15:18
Кампанія разлічана на фармаванне ізраільскай грамадскай думкі аб Польшчы ды паляках. 
Tel Awiw
Tel Awiw Shutterstock.com/JekLi

Кампанія Польскага інстытут у Тэль-Авіве складаецца з 6 аўдыёрэпартажаў, прысвечаных польска-габрэйскім адносінам. Рэпартажы публікуюцца на самым вялікім інфармацыйным партале Ізраіля Walla!News. Кожная з шасці частак цыклу будзе прысвечана асобнай тэме.

Дырэктар Польскага Інстытуту ў Тэль-Авіве Яанна Хофман паведаміла, што кампанія разлічана на фармаванне ізраільскай грамадскай думкі аб Польшчы. Паводле Яанны Хофман, у большасці жыхароў Ізраіля склалася памылковае ўяўленне пра Польшчу і палякаў. Аднак дадзеная інфармацыйная кампанія паспрыяе пазітыўнай змене гэтага становішча.

Ужо з’явіліся першы два рэпартажы. 2 снежня быў апублікаваны матэрыял прысвечаны габрэйскай спадчыне, а 4 снежня абмяркоўвалі гаспадарку. Астатнія чатыры рэпартажы з’явяцца на партале Walla!News да сярэдзіны снежня.

эж