Беларуская Служба

Дональд Трамп назваў Ангелу Меркель «фантастычнай жанчынай»

06.12.2019 13:23
«Яна фантастычная жанчына, сапраўды фантастычная жанчына».
.
А. МеркельPAP/EPA/NEIL HALL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у чацвер, 6 снежня, пахвальна адгукнуўся аб федэральным канцлеры Нямеччыны Ангеле Меркель, назваўшы яе «фантастычнай жанчынай». Камплімент быў выказаны амерыканскім лідэрам у час праведзенага ў Белым доме афіцыйнага абеду з амбасадарамі краін-сябраў Рады Бяспекі ААН.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва dpa, на пачатку прыёму Трамп выказаў крытыку ў адрас дзяржаў-удзельніц Паўночнаатлантычнага альянску, якія, з яго пункту гледжання, не дасягаюць устаноўленых НАТА мэтаў. Пры гэтым прэзідэнт ЗША не ўказаў, якія канкрэтна краіны ён меў на ўвазе.

У сваю чаргу пастаянны прадстаўнік ФРГ пры ААН Крыстоф Хойсгэн звяртаючыся да Трампа, заўважыў: «Я задаўся пытаннем, каго вы мелі на ўвазе, кажучы пра НАТА». У апошні час Трамп не раз крытыкаваў саюзнікаў ЗША па блоку, у першую чаргу Нямеччыну, за занадта нізкія, выдаткі на абарону.

Адказваючы Хойсгэну, амерыканскі лідэр заўважыў, што гэта – тэма вельмі цікавай гутаркі, які ён «нядаўна вёў і з Ангелай», відавочна маючы на ўвазе сваю сустрэчу з канцлерам у рамках саміту НАТА, які праходзіў у Лондане. «Яна фантастычная жанчына, сапраўды фантастычная жанчына», – заявіў пры гэтым Дональд Трамп.

паводле dw.com/эж