Беларуская Служба

Польшча завяршае сваю прысутнасць у Савеце Бяспекі ААН

07.12.2019 11:21
Гэта мэта візіту кіраўніка Канцылярыі прэзідэнта Кшыштафа Шчэрскага ў Нью-Ёрку.
-   -.
Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку.By Marcello Casal JR/ABr - Agência Brasil ([1]), CC BY 3.0 br, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2814826

Кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшча Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Візіт міністра звязаны з падвядзеннем двухгадовай прысутнасці Польшчы ў Савеце Бяспекі ААН.

Кшыштаф Шчэрскі прыняў удзел у паседжанні Савета Бяспекі, тэмай якога стала ацэнка аперацый ААН па падтрыманні міру. Ён таксама сустрэўся з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам.

Міністр падкрэсліў, што статус Польшчы, як непастаяннага члена Савета Бяспекі быў станоўча ацэнены міжнароднай супольнасцю і два гады прысутнасці Польшчы можна лічыць поспехам.

„Польшча ўспрымаецца ў ААН, як прапагандыст пашаны міжнароднага права. Гэта дзякуючы польскай ініцыятыве 22 жніўня быў устаноўлены Міжнародным днём памяці ахвяраў насілля па прычынах рэлігіі або веравызнання”, - нагадаў міністр Шчэрскі.

Міністр Шчэрскі паведаміў таксама, што 12 снежня ў Варшаве Польшча ўрачыста перадасць статус непастаяннага члена Савета Бяспекі ААН Эстоніі.

- Спадарыня прэзідэнт Эстоніі прыедзе ў Варшаву і прэзідэнт Анджэй Дуда афіцыйна перадасць ёй членства ў Савеце Бяспекі. Паколькі Эстонія, гэта блізкі партнёр Польшчы, мы звязваем з ёй вялікія надзеі.

Паводле міністра Шчэрскага, двухгадовая прысутнасць Польшчы ў Савеце Бяспекі ўмацавала пазіцыю краіны на міжнароднай арэне.

аз