Беларуская Служба

Прэм’еры Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі абмеркавалі ў Рызе рэгіянальнае супрацоўніцтва

07.12.2019 15:02
Гаворка ідзе пра пашырэнне супрацы ў рамках рэгіянальных энергетычных і інфраструктурных праектаў, такіх як Rail Baltica або Via Baltica.
 , ,        .
Прэм’еры Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі абмеркавалі ў Рызе рэгіянальнае супрацоўніцтва.PAP/EPA/TOMS KALNINS

Падчас сустрэчы ў Рызе кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі падкрэслілі значэнне супольных інтарэсаў, асабліва ва ўмовах складанай сітуацыі ў сферы бяспекі ў рэгіёне і праблем, якія стаяць перад Еўрапейскім Саюзам.

Прэм’еры заявілі пра гатоўнасць пашыраць супрацоўніцтва ў рамках рэгіянальных энергетычных і інфраструктурных праектаў, такіх як Rail Baltica або Via Baltica.

Раней кіраўнікі ўрадаў Літвы, Латвіі і Эстоніі дамовіліся, што будуць асабіста кантраляваць рэалізацыю чыгуначнага праекта Rail Baltica. Паводле літоўскага прэм’ера Саўлюса Сквярняліса, гэта дапаможа паскорыць будаўніцтва лініі.

Кіраўнікі ўрадаў краін Балтыі таксама згадзіліся, што будаўніцтва Rail Baltica важнае не толькі з эканамічнага пункту гледжання, але перш за ўсё з-за бяспекі ўсіх трох краін. У выпадку якога-небудзь крызісу Rail Baltica дапаможа хутчэй разгарнуць сілы НАТА ў Літве, Латвіі і Эстоніі.

У сваю чаргу кіраўнік латвійскага ўрада Артурс Крыш’яніс Карыньш падчас двухбаковай сустрэчы з прэм'ерам Матэвушам Маравецкім заявіў, што падтрымка і актыўны ўдзел Польшчы ў гэтым праекце – гэта важная ўмова паспяховай яго рэалізацыі.

Сустрэча прэм'ер-міністраў адбылася ў фармаце B3, то бок балтыйскія краіны і Польшча. Апошняя такая сустрэча адбыўся ў 2018 годзе ў Вільні.

аз