Беларуская Служба

У Нью-Ёрку ўзнагародзілі лепшага перакладчыка польскай літаратуры

11.12.2019 13:21
Яе атрымала Мадлін Левін за пераклад на ангельскую мову „Зборніка апавяданняў” Бруна Шульца.
Мадлін Левінinstytutksiazki.pl

У Генеральным консульстве Польшчы ў Нью-Ёрку адбылося ўрачыстае ўручэнне прэміі за лепшы пераклад польскай літаратуры, які з’явіўся на амерыканскім рынку ў 2018 годзе. Яе атрымала Мадлін Левін (Madeline Levine) за пераклад на ангельскую мову „Зборніка апавяданняў” Бруна Шульца.

Мадлін Левін з’яўляецца прафесарам славістыкі ва Універсітэце Паўночнай Караліны і адным з вядучых амерыканскіх перакладчыкаў польскай літаратуры.

„Дзякуючы Мадлін Левін амерыканскія чытачы атрымалі наступную важную ў польскай літаратуры кнігу”, - заявіў падчас урачыстасці дырэктар Польскага інстытута культуры ў Нью-Ёрку Адрыян Кубіцкі (Adrian Kubicki).

- Мадлін Левін пераклала не толькі змест, але і духа кнігі. Яна зрабіла гэта з вялікай уражлівасцю і далікатнасцю, каб з аднаго боку захаваць характар кнігі, а з другога зрабіць яе даступнай для мясцовых чытачоў.

Да гэтай пары Мадлін Левін перакладала творы Мірона Бялашэўскага, Ганны Краль і Чэслава Мілаша. Яна з’яўляецца лаўрэаткай шматлікіх узнагародаў, у тым ліку Асацыяцыі амерыканскіх пісьменнікаў.

аз