Беларуская Служба

У Брусэлі пачынаецца Саміт Еўрапейскага Звязу

12.12.2019 13:56
На саміце зазначана, што фінансаванне энергетычнай трансфармацыі не павінна адбывацца за кошт скарачэнняў сродкаў у палітыцы ўраўнаважанага развіцця.
Матэвуш Маравецкі і Урсула фон дэр Ляен PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Галоўнымі тэмамі сустрэчы еўрапейскіх лідараў з’яўляюцца кліматычная нейтральнасць Еўразвязу да 2050 году і шматгадовы бюджэт Супольнасці. Польшчу на саміце прадстаўляе прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Перад пачаткам саміту Матэвуш Маравецкі сустрэўся з кіраўніком Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен і кіраўніком Еўрапарламенту Давідам Сасолі. У ходзе візіту ў Брусель прэм'ер-міністр Польшчы таксама сустрэнецца з камісарам ЕЗ па сельскай гаспадарцы Янушам Вайцяхоўскім.

Нагадаем, напярэдадні ЕК зацвердзіла праект «Зялёны парадак для Еўропы», які прадугледжвае дасягненне кліматычнай нейтральнасці ЕЗ да 2050 года і стварэнне фонду справядлівай трансфармацыі ў памеры 100 млрд еўра. Польшча, аднак, лічыць, што гэтага будзе недастаткова, да таго ж не да канца зразумела, адкуль гэтыя сродкі будуць паступаць. Польскія ўлады гатовыя да рэалізацыі мэт кліматычнай палітыкі, але толькі з улікам энергетычных магчымасцяў Польшчы і салідарнага размеркавання фондаў Еўрасаюза.

Згодна з чаканнямі Польшчы, на саміце зазначана, што фінансаванне энергетычнай трансфармацыі не павінна адбывацца за кошт скарачэнняў сродкаў у палітыцы ўраўнаважанага развіцця.

ав