Беларуская Служба

Міністр абароны наведвае польскіх жаўнераў у Ліване

14.12.2019 13:50
Сёлета ў лістападзе ў Ліван прыбылі 200 польскіх жаўнераў, яны нясуць службу на мяжы з Ізраілем. 
.
М. Блашчак наведвае польскіх жаўнераў у Ліване twitter.com/MON_GOV_PL

Марыюш Блашчак з учорашняга дня знаходзіцца ў Ліване. Міністр нацыянальнай абароны Польшчы сёння прыняў удзел у святочнай сустрэчы з жаўнерамі Польскага ваеннага кантынгенту Часовых сілаў ААН у Ліване.

Марыюш Блашчак падкрэсліў, што польскія салдаты, якія служаць у Ліване, узмацняюць міжнародную пазіцыю Польшчы:

-Пасля дзесяцігадовага перапынку Польскае войска вярнулася ў Ліван, каб пад блакітным сцягам ААН дбаць аб міры, каб несці бяспеку жыхарам гэтая зямлі. Гэта ваша місія, яна будуе моцную пазіцыю Польшчы на міжнароднай арэне. Я дзякую вам за гэта!

Сёлета ў лістападзе ў Ліван прыбылі 200 польскіх жаўнераў, яны нясуць службу на мяжы з Ізраілем. Галоўнае заданне Польскага кантынгенту – гэта стабілізаваць напружаную рэгіянальную сітуацыю. Палякі разам з вугорцамі, ірландцамі ды мальтыйцамі патрулююць так званую «блакітную лінію» на мяжы паміж Ізраілем і Ліванам.

IAR/эж