Беларуская Служба

Прэмія Карла Вялікага за 2020 год прысуджана прэзідэнту Румыніі

15.12.2019 10:18
Клаус Яханіс атрымае Міжнародную прэмію імя Карла Вялікага за 2020 год, як выдатны «барацьбіт за еўрапейскія каштоўнасці».
.
К. Яханіс Фота: www.presidency.ro

Клаус Яханіс атрымае Міжнародную прэмію імя Карла Вялікага за 2020 год, як выдатны «барацьбіт за еўрапейскія каштоўнасці». Пра гэта ў суботу, 14 снежня, паведаміў обер-бургамістр нямецкага гораду Ахен Марсэль Філіп.

Яханіс, які ў лістападзе пераабраны на пасаду прэзідэнта двума трацінамі галасоў, адзначаны за ўнёсак у «адзінства, узаемнае прызнанне і прымірэнне ў Еўропе», тлумачыцца ў абгрунтаванні камітэту, які адказвае за ўручэнне ўзнагароды. На думку яе заснавальнікаў, палітык змог крок за крокам прывесці Румынію, якая перажыла дыктатуру Нікалае Чаўшэску, да еўрапейскіх каштоўнасцяў. Яханіс спрыяў «умацаванню еўрапейскай прававой супольнасці і агульнай ідэі еўрапейскай будучыні», падкрэслілі арганізатары.

Узнагароджанне па традыцыі пройдзе ў гістарычным каранацыйных зале Ахенскай ратушы 21 траўня, у свята ўзнясення.

Напярэдадні другога тура выбараў 24 лістапада Яханіс, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, паабяцаў і далей змагацца з карупцыяй у Румыніі сумесна з урадам на чале з Нацыянал-ліберальнай партыяй.

«У бліжэйшыя гады мы павінны трымаць сацыял-дэмакратаў у баку ад улады, каб пабудаваць нармальную Румынію, у якой кожны будзе адчуваць сябе дома», – падкрэсліваў ён.

Клаўс Яханіс займае пасаду прэзідэнта Румыніі з 21 снежня 2014 года. Ён з'яўляецца актыўным прыхільнікам рэфармавання судовай сістэмы краіны, выступае за аблягчэнне доступу да фондаў ЕЗ і рэфармаванне дзяржслужбаў, такіх як ахова здароўя і адукацыя.

У 2019 годзе Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага была ўручана генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу.

паводле dw.com/эж