Беларуская Служба

350 тысяч сірыйцаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў правінцыі Ідліб

16.01.2020 17:02
Гуманітарная сітуацыя ў Ідлібе надалей пагаршаецца ў выніку ваенных дзеянняў, нягледзячы на спыненне агню.
Правінцыя Ідліб PAP/EPA/YAHYA NEMAH

Каля 350 тысяч сірыйцаў, пераважна жанчын і дзяцей, былі вымушаныя ў апошнія тыдні пакінуць свае дамы ў выніку адноўленых нападаў сіл прэзідэнта Башара аль-Асада ў правінцыі Ідліб – паінфармавала Упраўленне па каардынацыі гуманітарных пытанняў ААН.

УКГВ б’е трывогу, што гуманітарная сітуацыя ў Ідлібе надалей пагаршаецца ў выніку ваенных дзеянняў, нягледзячы на спыненне агню, якое з 12 студзеня ўзгодненае паміж Расіяй, якая падтрымлівае сірыйскія сілы, і Турцыяй, якая стаіць на баку сірыйскіх паўстанцаў. Ідліб з’яўляецца іх апошнім бастыёнам.

ААН удакладняе, што ўцекачы шукаюць сховішча пераважна на прымежных тэрыторыях з Турцыяй. – Гэты апошні этап перасялення пагаршае і так трагічную гуманітарную сітуацыю ў Ідлібе, – сказаў Давід Свансан, прэс-сакратар рэгіянальнага УКГВ у Ярданіі.

Інфармацыю ААН пацвярджаюць іншыя міжнародныя гуманітарныя арганізацыі. Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выконваннем правоў чалавек паінфармаваў, што ў апошнія гадзіны загінулі прынамсі 39 чалавек. Яны сталі ахвярамі баёў паміж сіламі сірыйскага рэжыму і джыхадыстамі ў Ідлібе.

ав