Беларуская Служба

Францыя накіруе атамны авіяносец «Шарль дэ Голь» у Міжземнае мора

17.01.2020 15:20
Антытэрарыстычная місія «Шарля дэ Голя» працягнецца да красавіка 2020 года.
Атамны авіяносец «Шарль дэ Голь» defense.gouv.fr/marine

Атамны авіяносец «Шарль дэ Голь» накіруецца ва ўсходнюю частку Міжземнага мора для барацьбы з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава». Пра гэта паведаміў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у чацвер, 16 студзеня, падчас выступу перад вайскоўцамі на базе ВПС паблізу Арлеана.

Антытэрарыстычная місія «Шарля дэ Голя» працягнецца да красавіка 2020 года. Пасля гэтага авіяносец будзе пяройдзе ў Атлантычнага акіяну і ў Паўночнае мора. Паводле слоў Эмануэля Макрона, авіяносец стане «сэрцам» сумесных аперацый некалькіх краінаў Еўропы. Суправаджаць «Шарль дэ Голь» будуць ваенныя караблі Нямеччыны, Іспаніі, Партугаліі, Нідэрландаў, Бельгіі ды Грэцыі.

«Гэтыя еўрапейскія сілы, падобна сілам, разгорнутым у краінах Балтыі ў рамках аперацыі Lynx, будуць садзейнічаць узмацненню трансатлантычных сувязяў і NATO», – дадаў прэзідэнт Францыі Макрон.

Францыя накіроўвае авіяносец у канфліктны рэгіён на фоне напружанасці ў адносінах паміж Іранам і Злучанымі Штатамі пасля ліквідацыі генерала Касема Сулеймані. Іранскі ваенны быў забіты ў выніку авіяўдару ЗША па аэрапорту Багдада ў ноч на 3 студзеня. Парыж занепакоены тым, што ў сітуацыі, дадзенай сітуацыі, барацьба з баевікамі «Ісламскай дзяржавы» можа быць аслаблена.

паводле dw.com/эж