Беларуская Служба

Украіна паставіць донныя міны ў Азоўскім моры

18.01.2020 11:58
Тактычная група «Трытон» ужо правяла адпаведныя вучэнні – загрузку марскіх донных мін на карабель.
Ваенныя караблі ў морыyasioo/pixabay/free images for commercial use

Карабельна-катэрная група Узброеных сіл Украіны мае намер усталяваць мінныя палі ўздоўж дэсантна-небяспечнага ўчастка ўзбярэжжа Азоўскага мора. Пра гэта паведамляе прэс-служба штаба Аперацыі аб'яднаных сіл, інфармуе «Корреспондент».

Так, склад тактычнай групы «Трытон» правёў адпаведныя вучэнні – загрузку марскіх донных мін на карабель.

Спачатку ў вайскоўцаў былі тэарэтычныя заняткі і прыняцце залікаў, пазней экіпаж малога браніраванага артылерыйскага катэра «Лубны» адпрацаваў загрузку марскіх донных мін на карабель, замацавання іх на палубе і прывядзенне мін у боегатоўнасць.

Раней паведамлялася, што ўкраінская армія сфармавала дывізіён караблёў на Азове. У далейшым баявы і колькасны склад дывізіёна будзе нарошчвацца за кошт увядзення новых караблёў.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар