Беларуская Служба

Прэм’ер Вялікабрытаніі лічыць Расію пагрозай

20.01.2020 16:28
«Прэмʼер-міністр заявіў, што нармалізацыі нашых двухбаковых адносін не будзе, пакуль Расія не спыніць свае дэстабілізуючыя дзеянні, якія пагражаюць Вялікабрытаніі ды нашым хаўруснікам».
 .   . ,
Перамовы Б. Джоонсана і У. Пуціна, Берлін Foto: PAP/EPA/ALEXEI NIKOLSKY/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL

Кіраўнік урада Злучанага каралеўства Борыс Джонсан сустрэўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Сустрэча адбылася на палях саміту ў Берліне, які прысвечаны сітуацыі ў Лівіі.

Гэта была першая асабістая сустрэча Уладзіміра Пуціна і Борыса Джонсана пасля таго, як апошні ў ліпені мінулага года ўступіў на пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі.

У афіцыйным паведамленні англійскага боку гаворыцца, што ў размове з Уладзімірам Пуціным брытанскі прэмʼер «ясна даў зразумець, што пазіцыя Вялікабрытаніі ў дачыненні да Солсбэры не змянілася – гэта было безадказнае выкарыстанне хімічнай зброі і абуральная спроба забойства нявінных людзей на брытанскай зямлі».

«Прэмʼер-міністр заявіў, што нармалізацыі нашых двухбаковых адносін не будзе, пакуль Расія не спыніць свае дэстабілізуючыя дзеянні, якія пагражаюць Вялікабрытаніі ды нашым хаўруснікам, якія падрываюць бяспеку нашых грамадзянаў і нашу калектыўную бяспеку», – паведаміла прэс-служба прэм’ера Вялікабрытаніі Борыса Джонсана.

PR24/эж